Каб уціхамірыць п'яных дэбашыраў, памежнікам прыйшлося прымяніць табельную зброю і кайданкі. Інцыдэнт на беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Дамачава» адбыўся ўвечары 25 сакавіка.

Кампанія маладых людзей - жыхары Брэсцкай вобласці - прыбылі з-за мяжы на аўтамабілі «Рэно». Для афармлення кіроўца выбраў зялёны калідор. Падчас памежнага кантролю двое пасажыраў з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення ўсяляк перашкаджалі памежнікам у выкананні службовых абавязкаў, не рэагуючы на заўвагі. Калі транспартны сродак адправілі ў бокс для паглыбленага надгляду, маладыя людзі аказалі супраціў службовай асобе, перашкаджалі руху транспарту.

Суцішыць хуліганаў прыйшлося папераджальным стрэлам, пасля чаго на іх надзелі кайданкі. Супрацоўнікі Брэсцкага РАУС, якія прыбылі на месца здарэння для разбору, правялі парушальнікаў пагранічнага рэжыму ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да дэбашыраў распачаты адміністрацыйны працэс за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў, а таксама парушэнне рэжыму ў пункце пропуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?