Супрацоўнікі палка хуткага рэагавання МУС Азербайджана затрымалі ў Баку грамадзяніна Беларусі, які мінулай ноччу спрабаваў праз вентыляцыйную шахту трапіць у сталічнае метро, паведамляе haqqin.az, са спаслыкай на МУС рэспублікі.

Згодна з інфармацыяй, Сяргей Ільеўскі спілаваў краты ў вентыляцыйнай шахце «Бакметрополитена» і ноччу спрабаваў пралезці ў тунэль. Падчас затрымання ў яго былі канфіскаваныя балоны з фарбай, а таксама фатаграфіі сваіх малюнкаў, зробленых у Тбіліскім і ерэванскім метрапалітэне.

Было высветлена, што за некалькі дзён да свайго візіту ў Баку Ільеўскі пабываў у Ерэване і Тбілісі.

Пасольства Беларусі ў Азербайджане сцвярджае, што затрыманы хацеў размаляваць сцены ў тунэлях бакінскага метро, як раней зрабіў у Тбілісі і Ерэване.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?