Католікі і пратэстанты ва ўсім свеце і ў Беларусі 27 сакавіка святкуюць Вялікдзень — свята ў памяць пра ўваскрэсенне Хрыста.
Фота Ірыны Арахоўскай.
На Вялікдзень людзі вітаюцца адно з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрэс!» І адказваюць на тое: «Сапраўды ўваскрэс!»
Праваслаўныя сёлета будуць адзначаць Вялікдзень больш як праз месяц — 1 мая.
Чаму такая розніца паміж Вялікаднямі? Бо Вялікдзень, згодна з традыцыяй, святкуецца ў першую нядзелю пасля вясновай поўні. Каталіцкая і пратэстанцкая грамады жывуць паводле грыгарыянскага календара, таму Вялікдзень прыпадае на перыяд часу паміж 23 сакавіка і 20 красавіка, а шэраг праваслаўных цэркваў трымаюцца юліянскага календара, таму Вялікдзень адзначаецца паміж 8 красавіка і 5 мая.
Летась розніца між Вялікаднямі склала тыдзень — 5 і 12 красавіка, а налета зноў будзем святкаваць разам — 16 красавіка.