фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

У Літве прапануюць зрабіць Вялікую пятніцу (пярэдадзень Вялікадня) выходным днём, піша Delfi.

«Цяжка сабе ўявіць, што калі гэты дзень у постсавецкай Літве стане выходным, то людзі пачнуць праводзіць яго ў малітве», — пярэчыць даследчык рэлігіі прафесар Паўлюс Субачус.

Але з гледжання рэлігійнага аспекту Вялікая пятніца — значны дзень для каталікоў і пратэстантаў, у гэты дзень успамінаюць шлях пакут Хрыста. Пятніца — выходны дзень у пратэстанцкіх Швецыі, Даніі і Фінляндыі і ў каталіцкіх Іспаніі, Ірландыі, Германіі, Нідэрландах. Акрамя таго, гэта выходны дзень у Вялікабрытаніі, Латвіі і Эстоніі. У Польшчы гэта працоўны дзень, але ўжо неаднаразова ўздымалася пытанне аб тым, што гэты дзень павінны зрабіць выходным. У Польшчы, па дамоўленасці, у гэты дзень не працуюць пратэстанты, бо для іх гэта вельмі важны дзень.

«Напэўна, складана не пагадзіцца з тым, што заўсёды хочацца больш адпачываць, каб было больш выходных, больш вольнага часу, які можна прысвяціць сям'і, вучобе. Але, вядома, мы не можам моцна вылучацца на фоне ЕС і ўсяго свету, паколькі гэта адаб'ецца на канкурэнтаздольнасці краіны», - лічыць эканаміст Нерыус Мачуліс.

Трэба сказаць, што ў Літве непрацоўным днём з'яўляецца панядзелак пасля каталіцкага Вялікадня (гэта значыць сёння).

У Беларусі на золку незалежнасці таксама панядзелкі пасля каталіцка-пратэстанцкага і праваслаўнага Вялікадняў нейкі час былі выходнымі днямі, а потым іх адмянілі, як напрыклад і Дзяды 2 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0