Гурбангулы Бэрдымухамэдаў

Туркмэністан вяртаецца да назваў месяцаў паводле грыгарыянскага календара і да традыцыйных назваў дзён тыдня.

У 2002 годзе назвы месяцаў і дзён тыдняў правадыр туркмэнаў Сапармурат Ніязаў памяняў на свае. Пасьля сьмерці Ніязава новы прэзыдэнт Гурбангулы Бэрдымухамэдаў не адразу наважыўся скасаваць прыдумку свайго папярэдніка. Але нарэшце даручыў парлямэнту падрыхтаваць заканадаўчы акт пра вяртаньне да колішніх неідэалягізаваных назваў месяцаў і дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?