Наступныя Зімовыя алімпійскія гульні пройдуць у лютым 2018 г. у Паўдневай Карэі

Наступныя Зімовыя алімпійскія гульні пройдуць у лютым 2018 г. у Паўдневай Карэі

Пераможца групы атрымае пуцёўку на Алімпіяду-2018.

Хакейная зборная Беларусі згуляе ў адной групе з Польшчай, Славеніяй і Даніяй.

Стаў вядомы расклад гульняў.

1 верасня

(15.00) Славенія — Польшча
(19.00) Данія — Беларусь

2 верасня

15.00 Славенія — Данія
19.00 Беларусь — Польшча

4 верасня

13.00 Польшча — Данія
17.00 Беларусь — Славенія

Усе матчы пройдуць на «Мінск-Арэне».

Продаж квіткоў (класы прэміум, стандарт і эканом) пачнецца 31 cакавіка (білетныя пакеты) і 1 ліпеня (на асобныя матчы). Тыя, хто набудзе білетныя пакеты на два матчы беларускай зборнай, трэці білет атрымаюць бясплатна. Білетны пакет на ўсе шэсць гульняў будзе прадавацца за паўцаны. Квіткі на асобныя матчы каманды гаспадароў будуць каштаваць да 50 да 500 тыс. рублёў, на астатнія — ад 30 да 300 тыс., білетныя пакеты на гульні гаспадароў - ад 100 тыс. да 1 млн н., на ўсе матчы - ад 150 тыс. да 1,2 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?