Дырэктар ЦРУ Джон Брэнан прыязджаў у Маскву ў пачатку сакавіка 2016 года. Пра гэта распавёў намеснік кіраўніка міністэрства замежных спраў Расіі Алег Сырамалотаў.

Па словах Сырамолатава, візіт дырэктара ЦРУ не хавалі. Аднак раней аб ім не паведамлялася. У МЗС падкрэслілі, што Брэнан наведваў Федэральную службу бяспекі і быў «яшчэ недзе», але ў міністэрства замежных спраў не заходзіў.

З якой менавіта мэтай Брэнан прыязджаў у Расію, не ўдакладняецца. У МЗС падкрэслілі, што з рашэннем завяршыць аперацыю Расіі ў Сірыі візіт не звязаны.

«Падзеі — візіт Брэнана і пачатак вываду большай частцы групоўкі — абсалютна не звязаныя, гэта розныя рэчы», — сказаў Сырамалотаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?