Польская кампанія па вытворчасці ровараў Aero-Service прэзентавала цікавую распрацоўку — гусенічныя ролікі для катання па перасечанай мясцовасці.

Ролікі абсталяваны электрарухавікамі і дазваляюць разагнацца да 15 км/г. Адна зарадка батарэі гарантуе 20 км шляху. Вага ролікаў складае 5 кг.

Цяпер на роліках ня трэба для разгону штурхаць нагамі, а набіранне хуткасці і тармажэнне робяцца пры дапамозе пульта. Пры гэтым можна рабіць звыклыя для ролікавых канькоў манеўры.

Распрацоўшчык новай прылады — Джэк Скапінскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?