Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа па факце замаху на крадзеж з пранікненнем у жыллё (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 КК).

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, злачынства было ўчыненае ў вёсцы Раготна Дзятлаўскага раёна. Увечары 26 сакавіка 48-гадовы жыхар суседняй вёскі скарыстаўся тым, што ксёндз мясцовага касцёла вядзе велікоднае набажэнства і ў яго доме нікога няма. Зламыснік трапіў у дом святара, выкраў грошы парафіі — больш за 33 млн рублёў, 400 даляраў і маёмасць гаспадара. Уцячы не здолеў — ксёндз, які вярнуўся са службы, яго затрымаў.

Высвятляючы абставіны злачынства, следчыя ўстанавілі, што падазраваны мае дачыненне яшчэ да адной спробы крадзяжу. У лютым гэтага года ў вёсцы Дварэц Дзятлаўскага раёна ён прабраўся ў дом пенсіянеркі, плануючы выкрасці ювелірныя вырабы і грошы, аднак быў заспеты гаспадыняй і ўцёк ні з чым.

Следчыя ініцыявалі абранне ў дачыненні да непрацоуючага, раней неаднаразова судзімага, у тым ліку за забойства і крадзеж у асабліва буйным памеры, падазраванага меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Правяраецца яго дачыненне да іншых злачынстваў, у тым ліку учыненых за межамі Дзятлаўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?