Бельгійскія следчыя адпусцілі арыштаванага ў чацвер па справе аб выбухах у Бруселі Фейсала Ш., паведамілі ў пракуратуры.

Паведамляецца, што яго вымушаныя былі выпусціць, паколькі для яго арышту не ўдалося сабраць дастаткова доказаў.

Бельгійскія СМІ раней паведамлялі, што гаворка ідзе пра Фейсала Шэфу, журналіста-фрылансера, і што гэта менавіта той чалавек, які засвяціўся ў капелюшы і светлай куртцы на фатаграфіі камеры назірання брусельскага аэрапорта побач з Брахімам Бакраўі і Наджымам Лашраўі, якія падарвалі дзве бомбы ў зале аэрапорта і загінулі пры выбухах.

Ён быў сярод 12 чалавек, арыштаваных у чацвер і пятніцу ў ходзе паліцэйскіх рэйдаў ў Бельгіі, Францыі і Германіі.

Падчас ператрусу ў яго доме не было знойдзена якой-небудзь зброі, гаворыцца ў заяве пракуратуры.

Шэфу былі прад'яўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай групы, забойстве пры здзяйсненні тэрарыстычнага акту і замаху на забойства пры здзяйсненні тэрарыстычнага акту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?