У 8 000 школ Брытаніі заняткі ў чацьвер былі сарваныя з‑за аднадзённай забастоўкі настаўнікаў — першай за два дзесяцігодзьдзі.

Нацыянальны прафсаюз настаўнікаў патрабуе павышэньня заробку на 4,1%, у той час як улады павялічылі яго толькі на 2,45 %.

Частка школ зачынена, у іншых заняткі адмененыя часткова. Многія школы не перарывалі заняткаў, бо Нацыянальны прафсаюз настаўнікаў не адзіная арганізацыя, якая аб’ядноўвае выкладчыкаў, іншыя настаўніцкія асацыяцыі вырашылі дыстанцыявацца ад акцыі.

Чыноўнікі міністэрства адукацыі, у сваю чаргу, мяркуюць, што зь сярэднім гадавым заробкам ў 34 тыс. фунтаў стэрлінгаў (68 тыс. даляраў) настаўнікам няма на што скардзіцца, паведамляе Бі-Бі-Сі

Такім чынам сярэдні штомесячны заробак настаўніка ў Брытаніі складае 5 667 даляраў.

У Беларусі, паводле статыстычных дадзеных, у 2007 г. ва ўстановах адукацыі сярэдні заробак склаў 618 тыс. рублёў (287 даляраў ЗША), у тым ліку настаўнікаў — 713 тыс. (332 даляры)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0