Электаральны рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі знізіўся з 33,3% у снежні 2015 года да 27,3% сёння.

president.gov.by

president.gov.by

Пра гэта паведамляе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД), зарэгістраваны ў Вільні, па выніках свайго сакавіцкага агульнанацыянальнага апытання.

Па дадзеных апытання, у верасні 2015 года за Лукашэнку гатовыя былі галасаваць 45,7% беларусаў, у снежні — 33,3%, сёння — 27,3%. Сацыёлагі нагадваюць, што мінімальныя электаральныя рэйтынгі прэзідэнта фіксаваліся ў сакавіку 2002 года — 26,4%, і ў верасні крызіснага 2011 года — 20,5%).

Знізіўся і рэйтынг даверу кіраўніку Беларусі.

Так, калі ў верасні яму давяралі 53,5% рэспандэнтаў, а не давяралі 33,3%, у снежні 2015 г. — 47% і 37,1%, то сёння яму давяраюць 41,7%, а не давяраюць 47,4%.

Усё больш беларусаў хочуць пераменаў.

Калі ў сакавіку 2006 года для 53,4% апытаных было важней захаванне цяперашняга становішча, а для 37,8% яго змена, у чэрвені 2014 года — 38,3% vs. 52,1%, то сёння за захаванне выказваюцца толькі 24,7%, а за змяненне — 67,3% (у крызісным 2011 года было 18% vs. 70,1%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?