Парламенцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 17 верасня. Ужо цяпер пачынаюць вымалёўвацца першыя кааліцыі, якія будуць вылучаць сваіх кандыдатаў у дэпутаты.

Вядома пра стварэнне правацэнтрысцкай кааліцыі з удзелам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Руха «За Свабоду» і незарэгістраванай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Асобныя спісы збіраюць вылучыць прадстаўнікі Партыі БНФ, «Гавары праўду». Падобныя намеры маюць таксама сацыял-дэмакраты і посткамуністы з «Справядлівага свету».

У пачатку вясны загаварылі пра стварэнне яшчэ адной імавернай кааліцыі. У яе маюць увайсці лідарка грамадскай арганізацыі «Наш дом» Вольга Карач, экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Цярэшчанка, а таксама былы дэпутат і палітвязень Сяргей Скрабец.

Віктар Цярэшчанка пацвердзіў у каментары «НН» гэтую інфармацыю. Ён адзначыў, што ў красавіку ўжо можа адбыцца прэзентацыя кааліцыі.

«Не толькі гэтыя людзі, але і іншыя. Але Карач і Скрабец для мяне зразумелыя, прадказальныя людзі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, яны годныя быць прадстаўнікамі народа ў парламенце», — сказаў спадар Цярэшчанка.

Па словах Цярэшчанкі, кааліцыя можа вылучаць на выбары некалькі дзясяткаў чалавек.

Карыстаючыся выпадкам, мы вырашылі спытацца, які цяпер стан здароўя ў Віктара Цярэшчанкі. «Ужо тры тыдні не п’ю лекі. Сілаў шмат страціў, але на выбары павінна хапіць», — адзначыў палітык.

Віктар Цярэшчанка быў шпіталізаваны з падазрэннем на атручанне падчас прэзідэнцкіх выбараў – 2015. ЦВК не зарэгістраваў яго кандыдатам у прэзідэнты, абвінаваціўшы ў фальсіфікацыі большай часткі подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?