Чалавек, які захапіў самалёт А320 егіпецкай авіякампаніі EgyptAir, затрыманы супрацоўнікамі спецназа ў аэрапорце Ларнакі, паведаміла міністэрства замежных спраў Кіпра.

Reuters.com

Reuters.com

Перад гэтым з самалёта ўдалося выбрацца ўсім закладнікам.

На кадрах з аэрапорта было відаць, што непадалёк ад самалёта знаходзіліся каля 20 спецназаўцаў са зброяй, а таксама бронетранспарцёр.

Таксама паведамлялася, што пазіцыі вакол захопленага самалёта занялі снайперы, рыхтуючыся да магчымай аперацыі па вызваленні закладнікаў.

Самалёт, які выконваў рэйс MS181 з Александрыі ў Каір, быў захоплены ў аўторак раніцай адразу пасля вылету і пасля прызямліўся ў аэрапорце кіпрскай Ларнакі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?