У канцы мінулага года пілот «Макларэна» Джэнсан Батан нечакана развёўся з фотамадэллю Джэсікай Мічыбатай — хоць іх шлюб доўжыўся не больш за 12 месяцаў, адносінам пары да моманту іх завяршэння споўнілася некалькі гадоў.

У сакавіку Джэнсан ускосна пацвердзіў, што прычынай разводу стаў ён сам — з'явіўшыся ў кампаніі амерыканскай мадэлі Брытні Уорд.

25-гадовая ўраджэнка Каліфорніі займаецца мадэльным бізнесам з 12 гадоў, у студзені 2015 года стала міс «Плэйбой», а пасля пачала з'яўляцца на вокладках іншых выданняў, такіх як Sports Illustrated.

Акрамя таго, Брытні цікавіцца акцёрскім рамяством, хоць яе поспехі ў гэтай вобласці не занадта прыкметныя — яна знялася толькі ў пары рэкламных ролікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?