Літаральна тыдзень таму Мікіта Найдзёнаў, саліст гурту «Hurma» і малады паэт, запісаў відэазварот да журы прэміі «Дэбют», дзе выказаў нязгоду з іх рашэннем і выклікаў трох чалавек з журы на паэтычны батл. Падрабязней пра гэта можна пачытаць тут.

У сілу абставін Уладзь Лянкевіч і Антон Рудак адмовіліся ад удзелу у культурным спаборніцтве. Віталь жа Рыжкоў, якога таксама выклікаў Найдзёнаў, адказаў на выклік спявака.

«Я не маю права выказвацца ад імя журы прэміі «Дэбют» імя Багдановіча і выступаю тут як незалежны літаратар, не датычны нават да творчых прафсаюзаў. Ідэя выкліку на «батл» сяброў журы конкурсу, дзе не перамог, — абсурдны і папулісцкі ход, смешны спробай максімальна скарыстаць для самапіяру сітуацыю вакол прэміі. Ход цынічны і не мужчынскі з той прычыны, што ад уганаравання ніхто з аматараў ператварэння літаратуры ў шоу не адмовіўся.

Яны ўзялі грошы, спадарства, і раскрычаліся на ўвесь свет пра несправядлівасць. Гэтыя людзі прэтэндуюць на ролю маральных аўтарытэтаў у будучыні. Відаць, чыёсьці месца ў маладой літаратуры сёння занялі прафесійныя самапіяршчыкі, і прафесія абавязвае іх уздымаць інфармацыйны шум вакол сваёй персоны.

Шкада, што такая магутная творчая энергія не пайшла на саму творчасць.

Я прымаю выклік пры ўмове пацверджанага дабрачыннага ахвяравання ў фонд «Вяртанне» ў суме, эквівалентнай $435 (гэта памер прэміі за кнігу, што застаўся пасля аплаты падатку) — грашыма, якімі, па словах аднаго з пакрыўджаных, яму «плюнулі ў твар». На далейшае развіццё прэміі «Дэбют».

Апускаючыся да ўзроўню інтэлекту і ўнутранай культуры апанента, я стаўлю на кон сваю літаратурную рэпутацыю. Але я гатовы ўзяць удзел у гэтым шоу «пры гледачах і без цэнзуры» (дарэчы, а суддзі — хто?), выгаднае адзіна і выключна самому апаненту. Цана ўваходнага квітка агучаная.

Мой тэкст на тры раўнды батлу ўжо гатовы, і я проста прагну прачытаць яго ў твар апанента. Я веру, што сп. Найдзёнаў зладзіў усё гэта не дзеля грошай і выканае гэтую карысную для культуры ўмову. Адмова ж прадэманструе грамадскасці цану слова і новыя маральныя якасці сп. Найдзёнава.

Калі прадстаўнік Фонду «Вяртанне» пацвердзіць, што ахвяраванне адбылося, я прапаную апаненту колькі пляцовак на выбар, а таксама — відэааператара, мадэратара, абмежаванні па СМІ ды іншую арганізацыйную дробязь». 

Нагадаем відэа з урачыстай цырымоніі:

Мікіту Найдзёнава не задаволіла адзнака журы, і ён вырашыў выклікаць некаторых яго прадстаўнікоў — Уладзя Лянкевіча, Віталя Рыжкова і Антона Рудака — на паэтычны батл.

Вось відэазварот Мікіты да журы:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?