У рэспубліканскі вышук аб'яўленая заснавальніца і кіраўніца турыстычнай кампаніі «Аўрора-тур», якая знікла з грашыма кліентаў.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, пацвердзілася інфармацыя пацярпелых аб ашуканскіх дзеяннях заснавальніцы турыстычнай кампаніі «Аўрора-тур». Яна знікла з грашыма кліентаў на пачатку 2016 года, яшчэ да таго, як ёй зацікавіліся праваахоўныя органы.

Крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры расследуецца Кастрычніцкім (Мінска) раённым аддзелам СК.

Пакуль у следства ёсць інфармацыя пра больш чым 40 пацярпелых. Гэты спіс не канчатковы. Прычыненая шкода высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?