Праблем у Беларусі не больш, чым у краінах, якія лічацца дэмакратычнымі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю венгерскай газеце «Мадзьяр Хірлап», паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

БелТА

БелТА

Міністр адзначыў, што Беларусь у грамадскім меркаванні Захаду і ў многіх заходніх сродках масавай інфармацыі ў мінулым, ды і цяпер яшчэ ў многім дэманізуецца.

«Але праблем у нашай краіне не больш, а тое нават і менш, чым у некаторых іншых краінах, якія лічацца дэмакратычнымі. Проста некаторыя краіны маюць большыя рэсурсы, і да іх менш прэтэнзій. Але гэта абсалютна няправільна, трэба выбудоўваць такую лінію паводзін, каб да краін, у якіх аднолькавыя праблемы, было і аднолькавае стаўленне», — лічыць Уладзімір Макей.

Такую ўвагу да Беларусі тлумачаць тым, што яна мяжуе з Еўрапейскім саюзам. «Нейкая незразумелая логіка атрымліваецца. Так, мы бліжэй да Еўрапейскага саюза, але мы, нават калі былі пад санкцыямі, забяспечвалі бяспеку граніцы з Еўрасаюзам, мы спынялі нелегальную міграцыю, трансгранічную злачыннасць, змагаліся з гандлем людзьмі і кантрабандай наркотыкаў», — адзначае кіраўнік МЗС.

«Беларусь — адзіная з краін постсавецкай прасторы, у якой пасля развалу Савецкага саюза не было ніводнага ўзброенага канфлікту. У нас няма ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да суседзяў. Таму нам не зразумела гэта дэманізацыя Беларусі, якая штучна нагнятаецца. Таму мы заўсёды гаварылі, што санкцыі — гэта не метад вырашэння праблем, логіка дыялогу павінна дамінаваць», — падкрэсліў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?