З Чарнагорыі дэпартавалі 58 чалавек. Па некаторых крыніцах, яны падазраюцца ў сувязях з японскай таталітарнай сектай «Аум Сінрыкё».

Як паведаміла паліцыя Чарнагорыі, 43 чалавекі з групы — расейцы. Таксама ў ёй грамадзяне Украіны, Беларусі, Узбекістана і Японіі.

25 сакавіка паліцыя правяла ператрусы ў Данілаўградзе і Падгорыцы ў межах рэйду па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

Нагодай паслужыла інфармацыя пра дзейнасць «замежнай рэлігійнай групы закрытага тыпу». У затрыманых канфіскавалі электронныя прылады для правядзення экспертызы.

Чарнагорская прэса пісала, што затрыманыя падазраюцца ў дачыненні да дзейнасці секты «Аум Сінрыкё». Пра гэта ж, спасылаючыся на свае крыніцы ў паліцыі Чарнагорыі, паведамляе Франс прэс.

У шэрагу краін «Аум Сінрыкё» прызнаная тэрарыстычнай арганізацыяй. Яна атрымала сумную вядомасць у 1995 годзе, калі яе члены ажыццявілі газавую атаку ў такійскім метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?