Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон аб унясенні змяненняў у Закон Украіны «Аб кінематаграфіі» (адносна фільмаў дзяржавы-агрэсара) (№3359).

За гэтае рашэнне прагаласавалі 237 народных дэпутатаў з 351 зарэгістраванага ў сесійнай зале.

Законам у частцы другой артыкула 15-1 закона вызначаецца, што прадугледжаная часткай першай дадзенага артыкула забарона на распаўсюд і дэманстрацыю фільмаў, якія змяшчаюць папулярызацыю або прапаганду органаў дзяржавы-агрэсара і іх асобных дзеянняў, тычыцца распаўсюджвання і дэманстрацыі любых фільмаў незалежна ад краіны паходжання, вытворчасці пасля 1 жніўня 1991 года.

Забарона трансляцыі фільмаў, вырабленых фізічнымі і юрыдычнымі асобамі дзяржавы-агрэсара, якія не ўтрымліваюць папулярызацыі або прапаганды, распаўсюджваецца на фільмы, зробленыя i (або) упершыню апублікаваныя (прадэманстраваныя) пасля 1 студзеня 2014 года.

Разам з тым, у частцы першай гаворыцца пра тое, што ва Украіне забараняецца распаўсюджванне і дэманстрацыя фільмаў, якія змяшчаюць папулярызацыю або прапаганду органаў дзяржавы-агрэсара і іх асобных дзеянняў, ствараюць станоўчы вобраз работнікаў дзяржавы-агрэсара, работнікаў савецкіх органаў дзяржаўнай бяспекі, апраўдваюць ці прызнаюць правамерным акупацыю тэрыторыі Украіны, а таксама забараняецца трансляцыя (дэманстрацыі шляхам паказу каналамі вяшчання) фільмаў, вырабленых фізічнымі і юрыдычнымі асобамі дзяржавы-агрэсара.

Гэты закон набывае моц з дня, наступнага за днём яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?