Закон «Аб абыходжанні з жывёламі», прыняцця якога ўжо шмат гадоў чакаюць беларускія зааабаронцы, нарэшце, практычна гатовы, а яго праект апублікаваны для ўсенароднага абмеркавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Праўда, як заўважылі эксперты, без сюрпрызаў ад дэпутатаў пры яго стварэнні не абышлося.

dogtales.ru

dogtales.ru

Так, у прыватнасці, беларускім сабакам і катам будзе строга забаронена брахаць і мяўкаць з 23:00 да 7:00. Прычым гэтая забарона тычыцца не толькі жывёл, якія пражываюць у шматкватэрных і блокавых дамах, але і гадаванцаў, «прапісаных» на прысядзібнай тэрыторыі ў сядзібнай забудове або тых, якія гуляюць у дварах. Выключэнне ў законе зроблена толькі для службовых сабак, якія выконваюць свае абавязкі — ім беспакарана брахаць усё ж такі можна. Для гаспадароў «грамадзянскіх» сабак і катоў, якія парушалі цішыню ў адведзены час, прадугледжаныя сур'ёзныя грашовыя штрафы.

Акрамя таго, закон «Аб абыходжанні з жывёламі» сур'ёзна абмяжоўвае колькасць гадаванцаў, якіх можна ўтрымліваць у кватэры. Гэта можа быць не больш за два каты, два сабакі або адзін сабака і адзін кот. У выпадку, калі па адным адрасе прапісана некалькі сем'яў, то кожная з іх мае права завесці толькі па адным хатнім гадаванцы.

У выпадку, калі зарэгістраваны сабака (для іх пастаноўка на ўлік, як і раней, з'яўляецца абавязковай) або кот знікнуць, яго ўладальнікі, згодна з апублікаваным законапраектам, будуць абавязаныя на працягу трох дзён падаць аб гэтым заяву ў арганізацыю па месцы жыхарства, якая займаецца рэгістрацыяй хатніх жывёл. Калі гэтага зроблена не будзе, згуба сабакі ці ката будзе расцэненая ўладамі як спроба уладальнікаў незаконна ад іх пазбавіцца. За гэта таксама прадугледжана пакаранне.

Закон «Аб абыходжанні з жывёламі» стане ўжо другім змяненнем у беларускай заканадаўчай базе, зробленым дэпутатамі Нацыянальнага сходу па патрабаваннях абаронцаў жывёл. Першым сталі папраўкі ў Крымінальны кодэкс, паводле якіх жорсткае абыходжанне з жывёламі стала ўтвараць ўжо не адміністрацыйны, а крымінальны склад. Новы артыкул ужо працуе: у прыватнасці, нядаўна ў Брэсце па ім быў асуджаны на 1,5 гады пазбаўлення волі мужчына, які жорстка забіў нажом маленькае кацяня. Такі тэрмін пакарання быў выкліканы тым, што другім артыкулам, які яму інкрымінаваўся, быў «Пагроза забойствам» у дачыненні да гаспадара жывёлы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?