30 сакавіка ў прасторы «Кніжная шафа» паэтка Валянціна Аксак прадставіць сваю кнігу «Дзікая сьліва». Спэцыяльны госьць — гурт «Ў нескладовае» (акустыка). Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

У вечарыне таксама возьмуць удзел: філёзаф і літаратуразнаўца Валянцін Акудовіч, крытык Наста Грышчук, празаік і Старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» Барыс Пятровіч, пісьменьнік і першы намесьнік Старшыні СБП Алесь Пашкевіч ды іншыя (праграма ўдакладняецца)

Вершаваны зборнік паэткі, публіцысткі, ляўрэаткі прэміі «Залаты апостраф» Валянціны Аксак пабачыў сьвет у Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў» і стаў васямнаццатым выпускам сэрыі і шостай кнігай аўтаркі.

Чакаем вас па адрасе: пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара), ст. мэтро Грушаўка.

Арганізатары — кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа», грамадзкая культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» , ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?