Узвод спецыяльнага прызначэння вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС затрымаў згоншчыка аўтамабіля пад Мінскам, паведамілі ў прэс-службе ВВ МУС.

«Узвод на чале са старэйшым лейтэнантам Аляксандрам Кацубам павінен быў выканаць вучэбную задачу. Падраздзяленне рухалася па лясной дарозе. Нечакана з'явіўся аўтамабіль, які рухаўся да іх», — распавялі ў прэс-службе.

Параўняўшыся з камандзірам і яго намеснікам, кіроўца аўтамабіля затармазіў і папрасіў запаліць. Ваеннаслужачым ён падаўся падазроным, яны вырашылі праверыць дакументы. У кіроўцы не аказалася ні пашпарта, ні правоў кіроўцы. На месца выклікалі нарад ДАІ. Высветлілася, што аўтамабіль ужо тыдзень лічыцца скрадзеным. Малады чалавек, які сядзеў за рулём машыны, паўтара месяца таму вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў тэрмін за крадзеж.

Кіроўца затрыманы. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?