На білбордах у Рызе і Тбілісі будуць рэкламаваць Мінск, паведамілі ў Інфармацыйна-турысцкім цэнтры «Мінск».

Як растлумачылі спецыялісты, у сталіцах Латвіі і Грузіі з'явяцца білборды «Мінск чакае вас» з выявамі «Мінск-Арэны», Траецкага прадмесця, так званых варот Мінска і іншых вядомых мясцін. Гэта дапаможа прадэманстраваць турыстычны патэнцыял Мінска за мяжой і запрасіць патэнцыяльных турыстаў у Беларусь. Акрамя гэтага, плакаты, якія рэкламуюць Рыгу і Тбілісі, з'явяцца на мінскіх вуліцах.

Раней Мінск абмяняўся рэкламнымі плакатамі з Санкт-Пецярбургам, дзе пры падтрымцы Камітэта па развіцці турызму і Камітэта па друку і ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі з'явілася 10 білбордаў з выявай славутых мясцін беларускай сталіцы.

Распрацоўкай білбордаў займаліся спецыялісты дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскрэклама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?