Вечарамі я выглядаю ў акно, і мяне ахоплівае жах. У дварах — цемра, якая была, можа, у гады вайны або раней, калі жылі без электрычнасці. Не відаць ні дарогі, ні пад’ездаў, вось нехта пайшоў з ліхтарыкам.

Што здарылася? Перасталі працаваць электрастанцыі? Не, усё банальна. У студзені жыхарам прыйшлося заплаціць са сваіх кішэняў за асвятленне пад’ездаў і лесвіц. І многія проста сталі выключаць знадворныя лямпачкі. У цэнтры горада стала цёмна, як у лесе.

Вось да чаго прывяло бяздумнае рашэнне ўрада аб павышэнні тарыфаў і аплаце дапаможных паслуг. А ў нашым доме ніколі дворнік не мыў калідор і, я думаю, ніколі мыць не будзе. Усё гэта робяць самыя жыхары, калі захочуць або калі набліжаецца нейкае свята.

— Тарыфы ад балды? — іранічна спытаўся прэзідэнт у чыноўніка высокага ранга на нарадзе па пытаннях ЖКГ.

— Так, ад балды, — разгублена адказаў той, выставіўшы сябе на пасмешышча.

Вось так у нас прымаюць рашэнні: не падумаўшы, не спытаўшыся людзей, без праверкі на практыцы. Колькасць злачынстваў у «цёмным царстве», вядома ж, узрасце. Нязручнасцей стала многа. А хто будзе выпраўляць сітуацыю ў лепшы бок? Пушкін?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?