У дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбылася навукова-практычная канферэнцыя органаў ідэалагічнай працы Узброеных сіл.
vsr.mil.by
Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Мінабароны.
У канферэнцыі бралі ўдзел афіцэры-ідэолагі, выкладчыкі і слухачы Ваеннай акадэміі і вайсковага факультэта БДУ.
«Удзельнікі канферэнцыі разглядзелі актуальныя праблемы тэорыі і практыкі ідэалагічнай працы ў Узброеных Сілах», — гаворыцца ў паведамленні.
«Гібрыдная вайна» Расіі супраць Украіны і пераход вялікай часткі ўкраінскіх вайскоўцаў у Крыме на бок Масквы зрабілі больш актуальнымі пытанні нацыянальнага выхавання ў беларускай арміі, неаднаразова адзначалі беларускія вайсковыя аналітыкі.
Наколькі вядома, матэрыялы канферэнцыі не з'яўляюцца сакрэтнымі. Можна спадзявацца, што ў бліжэйшы час з'явіцца больш падрабязная інфармацыя пра змест дакладаў і агучаныя на мерапрыемстве ідэі адносна ідэйна-патрыятычнага выхавання беларускай арміі.