Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікала краіны адмяніць усе тыя, што засталіся, абмежаванні на гандаль і паездкі ў Гвінею, Ліберыю і Сьера-Леонэ ў сувязі са сканчэннем рэжыму надзвычайнай сітуацыі ў галіне аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне.

Кіраўнік СААЗ Маргарэт Чэн перакананая, што ва ўсіх выпадках захворвання ліхаманкай Эбола, якія яшчэ засталіся, хваробе не дазволяць распаўсюдзіцца.

Рэжым надзвычайнай сітуацыі быў абвешчаны ў жніўні 2014 года, калі рэгістравалася больш за сто выпадкаў захворвання ў дзень.

Доктар Чэн заклікала захоўваць пільнасць, каб не дазволіць хваробе вярнуцца.

Эпідэмія ліхаманкі Эбола, якая пачалася ў Заходняй Афрыцы ў канцы 2013 года, забрала жыцці больш за 11 тысяч чалавек і стала найбуйнейшай з моманту выяўлення віруса ў 1976 годзе.

Пра заканчэнне эпідэміі СААЗ паведаміла ў студзені 2016 года, пасля таго як у Ліберыі не было зарэгістравана ні аднаго новага выпадку на працягу 42 дзён. Да гэтага свабоднымі ад віруса былі абвешчаныя Гвінея і Сьера-Леонэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?