Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэдніх заробках у рэгіёнах Беларусі за люты 2016 года.

Самымі багатымі ў чарговы раз аказаліся Салігорскі раён і Мінск, дзе сярэдняя лічба заробкаў склала каля 9,5 мільёнаў рублёў.

Калі ж перавесці ў даляры і адкінуць падаткі, на руках у работнікаў засталося $383 у Салігорскім раёне і $376 у сталіцы.

Што да самых бедных раёнаў, сумніўнае першынство захоўвае Шаркаўшчынскі раён, дзе заробкі не дацягваюць нават да 4 мільёнаў рублёў «бруднымі». На руках у насельніцтва заставалася толькі $159 «чыстымі».

Услед ідзе Вушачскі раён — $165 «чыстымі».

Усяго ж у палове раёнаў Беларусі сярэдні заробак апусціўся ніжэй за $200 «чыстымі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?