Першы мінскі хостэл «Пастаялец» адкрыўся у 2011 годзе непадалёку ад станцыі метро «Магілёўская».

Пасля гэтага гасцініцы эканом-класа ў сталіцы сталі расці як на дражджах. Шмат у чым гэта адбылося дзякуючы правядзенню ў Мінску чэмпіяната свету па хакеі—2014. Аднак пасля ў гэтай сферы наступіў крызіс.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», на ранейшым месцы — на Партызанскім праспекце - «Пастаялец» знайсці не ўдалося, тэлефон хостэла аказаўся недаступны.

Каб высветліць, куды ж падзелася гасцініца-першапраходзец, мы знайшлі яе дырэктара Дзмітрыя Наркевіча:

— Хостел «Пастаялец» зачыніўся і аднаўляць сваю працу не будзе. Увесь мінулы год мы папросту выжывалі — ледзь цягнулі арэнду і «камуналку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?