На сайце адзінага дзяржаўнага рэестра юрыдычных асоб РФ з'явіўся запіс аб ліквідацыі па рашэнні суда руху актывістаў «СтопХам», які змагаўся з няправільнай паркоўкай.

У гутарцы з выданнем Fontanka.ru прадстаўнік міністэрства юстыцыі Расіі пацвердзіў, што арганізацыя пазбаўленая статусу юрыдычнай асобы.

Па словах прадстаўніка мінюста, пры інспекцыі ў працы руху былі выяўленыя «неаднаразовыя грубыя парушэнні заканадаўства».

Лідар руху, член Грамадскай палаты Расіі Дзмітрый Чугуноў у гутарцы з выданнем сказаў, што не ведае пра закрыццё.

Прэс-сакратар «СтопХама» Дзмітрый Баглоўскі ў гутарцы з «Радыё Балтыка» сказаў, што актывісты будуць працягваць сваю дзейнасць.

«Нашу арганізацыю ніхто не закрываў. Людзі як былі актывістамі і выходзілі на вуліцу, так і працягнуць. Мы ж проста выходзім і робім заўвагі за хамства», — сказаў Баглоўскі.

За амаль шэсць гадоў свайго існавання рух «Стоп Хам», чые актывісты расклейвалі на лабавыя шыбы машын налепкі «Мне пляваць на ўсіх — я паркуюся, дзе хачу», набыло скандальную вядомасць.

Канал «СтопХам» на YouTube ужо блакавалі; у цяперашнім выглядзе ён існуе з мая 2012 года, у яго больш за 700 тысяч падпісчыкаў і больш за 80 млн праглядаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?