Дэпутаты разглядаюць пытанне аб унясенні норм папулярызацыі беларускай мовы ў праект Кодэкса аб культуры, паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, навуцы і культуры Наталля Кучынская.

«Гэтыя моманты цяпер на разглядзе. Якім мы ўбачым праект (у другім чытанні), залежыць ад таго, наколькі ён будзе ўзгоднены з зацікаўленымі, як за яго прагаласуюць дэпутаты», — растлумачыла Наталля Кучынская.

«У нас ёсць заканадаўства аб мовах. Яно рэгулюе якраз гэтыя пытанні. Вядома, беларуская мова — частка нацыянальнай культуры. І моманты па папулярызацыі сапраўды прапісаны ў праекце», — адзначыла дэпутат. У першым чытанні праект Кодэкса аб культуры быў прыняты ў 2015 годзе. Паводле яе слоў, гэты дакумент не мае аналагаў у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?