Такая магчымасць у суб’ектаў Аб’яднаных дэмакратычных сілаў з’явіцца падчас святкавання Дня працы 1 траўня.

У гэтым годзе апазіцыя вырашыла адмовіцца ад правядзення традыцыйнага першамайскага шэсця і будзе адзначаць Дзень працы культурна‑масавымі мерапрыемствамі, якія павінны прайсці ў парку 50‑годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Аргкамітэт, у які ўвайшлі прадстаўнікі шэрагу суб’ектаў АДС, у праграме свята запланаваў не толькі выступы вядомых палітыкаў, але і творчых калектываў і спартовых каманд. Адным з конкурсаў стане перацягванне канату. Вось тут і можна будзе ўбачыць на свае вочы, хто з суб’ектаў кааліцыі з’яўляецца самай моцнай палітычнай структурай.

Кастусь Вансяцкі, Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0