У вёсцы Прыбар Гомельскага раёна 11-гадовы школьнік прынёс дадому артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны.
Хлопчык знайшоў яго ў меліярацыйнай канаве каля вёскі на мінулым тыдні падчас школьных вакацый, паведамілі ў абласным ўпраўленні МНС.
Бацькі хлопчыка аднеслі снарад ад дома і выклікалі аператыўныя службы. Група размініравання прыбыла ў вёску і канфіскавала снарад для ўтылізацыі.
У МНС адзначылі, што пры выяўленні боепрыпасаў або прадметаў, падобных на выбуховую прыладу, нельга дакранацца да іх, каб пазбегнуць выбуху, пра знаходку трэба неадкладна паведаміць у міліцыю ці МНС.
0
0
0
0
0
0