Пяцёра зламыснікаў за ноч вынеслі з тэрыторыі прадпрыемства ў Ашмянах амаль тону дызельнага паліва, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Чацвёра мясцовых і жыхар Гомельскай вобласці запрыкмецілі на стаянцы прадпрыемства два грузавыя аўтамабілі. На працягу ўсёй ночы яны пералазілі праз плот і злівалі з незакрытых бакаў паліва. Здабылі такім чынам амаль тону саляркі.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку вылічылі зламыснікаў. Адзін з іх, як высветлілася, раней быў судзімы за аналагічнае злачынства.

Распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.205 КК (крадзеж, учынены паўторна або групай асоб). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?