Эканоміка88

Звесткі пра вакансіі сакавіка ў Мінску і рэгіёнах: хто патрабуецца і на якія заробкі

На якія грошы могуць сёння разлічваць суіскальнікі?

Сталіца: айцішнікі, дырэктары, менеджары

Наперадзе па заробках, як звычайна, айцішнікі. Прычым, у адрозненні ад іншых вакансій, тут заробак пазначаюць менавіта ў валюце, бо часцей за ўсё ён прывязаны да даляра і ваганні беларускага рубля на яго не ўплываюць. «Крэатыўны і матываваны прадукт-менеджар» можа разлічваць на зарплату ад 2 да 5 тысяч даляраў. Супрацоўніка шукае кампанія, якая займаецца распрацоўкай мабільных дадаткаў.

Ад 1,5 да 4 тысяч даляраў прапануюць распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння. У кампанію, якая распрацоўвае мабільныя гульні і дадаткі спецыяліста па прыцягненню карыстальнікаў шукаюць на заробак ад 1,2 да 3,5 тысяч даляраў. Акрамя грошай, працадаўцы абяцаюць супрацоўніку курсы англійскай мовы і тэхніку ад «Эпл».

Увогуле, вакансій праграміста ці распрацоўшчыка хапае. Заробак абяцаюць для Беларусі вельмі добры, як правіла – да 3-3,5 тысяч долараў. Пры гэтым, ніжняя планка розная: хтосьці прапануе ад 1 тысячы, хтосьці – ад 2,5.

Калі вам бліжэй не бяздушныя камп’ютары, а жывыя людзі, то можна паспрабаваць сябе на пасадзе менеджара. Напрыклад, у кампанію, якая займаецца продажам кармоў, патрабуецца «менеджар, які ў перспектыве стане кіраўніком». Прапануюць ад 25 мільёнаў рублёў. Кандыдату трэба адпавядаць наступным крытэрам:

«Ідэальны перамоўшчык. Валодае дарам пераканання. Усё ведае, умее, нават калі не ўмее, знойдзе таго, хто ўмее. НЕ скуголіць, НЕ плача. Нізкі маральны парог. Аналітычны склад розуму. Слоў: не хачу, не буду, не ведаю, мне лянота, заўтра НЕ ВЕДАЕ. Адказны. Камунікабельны. Знаходлівы».

Што такое «нізкі маральны парог» не ўдакладняецца, так што глядзіце самі.

Увогуле, вакансій менеджараў па продажах вельмі многа. Але, як правіла, зарплата ў іх не фіксаваная і залежыць ад заробленага.

Неблагія заробкі і ў кіраўнікоў прадпрыемстваў. ЗАТ «Чайна Мерчантс СиЭйчЭн-Бі Эл Ар Камерцыйная і Лагістычная Кампанія» шукае сабе гендырэктара. Калі чалавек ведае кітайскую і англійскую і мае досвед кіраўніцтва кітайскай арганізацыяй або прадстаўніцтвам ў РБ – можа разлічваць на 60 мільёнаў.

Дырэктару, які мае досвед працы ў сферы кансалтынгу па тэхналогіях ідэнтыфікацыі і доглядзе за жывёламі не менш за 15 гадоў, свабодна валодае англійскай, польскай і нямецкай прапануюць 46 мільёнаў. Кіраўнік прадпрыемства, якое займаецца закупкай і пераапрацоўкай грыбоў і ягад, можа разлічваць на 21 мільён рублёў.

Добрыя заробкі ў прыватных медыцынскіх установах. Дарэчы, шмат дзе патрабуюцца стаматолагі. Загадчыку стаматалагічнага аддзялення прапануюць ад 15 да 30 мільёнаў. «Звычайнаму» стаматолагу – 20 мільёнаў. Для параўнання – стаматолагу дзяржаўнай паліклінікі абяцаюць усяго толькі ад 6 да 9 мільёнаў.

На неблагія грошы можа разлічваць рознарабочы-будаўнік, які павінен быць і столярам, і цясляром, і страхаром… Праўда, зарабіць такі спецыяліст шырокага профілю можа нармальна – яму прапануюць 20 мільёнаў рублёў плюс, калі працаваць будзе вахтавым метадам, прадаставяць жытло. Бетоншчык можа разлічваць на 10 мільёнаў. А супрацоўнік, чыя пасада пазначана проста як «будаўнік», звычайна можа зарабіць ад 5 да 10 мільёнаў рублёў.

Невысокія заробкі ў настаўнікаў. Напрыклад, у звычайнай школе настаўнікам хіміі і настаўнікам пачатковых класаў прапануюць ад 4 мільёнаў. Для параўнання: прыёмшчык у сетку пракату ровараў можа атрымаць 4,5 мільёны, без усякай адукацыі. Яшчэ і бясплатна карыстацца роварам.

У рэгіёнах: дэфектолаг зарабляе як прыбіральшчыца

У абласцях прапануюць зусім іншыя грошы. Напрыклад, зарплата доктара нярэдка ўдвая меншая, чым у Мінску, недзе ўвогуле даходзіць да абсурду. Так, напрыклад, ёсць вакансія доктара-акушэра-гінеколага у гомельскай паліклініцы. Зарплата – 2,3 мільёна. Столькі ж абяцаюць настаўнікам-дэфектолагам у раённых гарадах. Для параўнання: ад 2-2,5 мільёнаў рублёў у Віцебску і Гомелі прапануюць таксама качагарам ці прыбіральшчыцам (а ў мінскіх клінінгавых кампаніях прыбіральшчыцам прапануюць увогуле ад 4,2 мільёнаў).

У рэгіёнах вакансій дырэктароў ужо не так шмат, ды і зарплаты меншыя. Тут прасцей уладкавацца вадзіцелем-міжнароднікам (ад 20 да 40 мільёнаў) ці ізноў жа праграмістам (звычайна прапануюць да 2 тысяч долараў ці еўра). Як і ў Мінску шмат хто шукае менеджараў па продажах.

У Гродне, напрыклад, можна ўладкавацца пілотам для правядзення авіяцыйна-хімічных работ у сельскай гаспадарцы. Заробак так сабе – ад 3,6 да 5,7 мільёнаў.

Акцёры, акрабаты, клоуны

Няпроста зарабіць на жыццё і творчым людзям. Вакансій для актораў ці артыстаў хапае, вось толькі зарплата зусім не вялікая. Артыст драмы ў Гомелі можа разлічваць на 2,5 мільёны (што цікава, ў Мазыры – на 3,2), артыст балета ў Гродне – на 2,8 мільёна, клоун ці акрабат у Мінску – на 2,6 мільёна.

Калі вы вырашылі стаць спеваком у хоры, то таксама на вялікія грошы не разлічвайце. Нацыянальная Дзяржаўная Тэлерадыёкампанія шукае сабе артыста хора на зарплату ў 2,5 мільёна. У Гомелі і ў Гродне можна ўладкавацца на пасаду кіраўніка хора ветэранаў. Заробак – 2,3 мільёна рублёў.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну10

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

Фардо — галоўны ядзерны аб’ект Ірана. Што пра яго вядома?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць