У Мінску ў сувязі з будаўніцтвам 3-й лініі метрапалітэна і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту па вул. К.Цэткін на ўчастку ад вул. Кальварыйскай да пл. Ф.Багушэвіча 9-10 красавіка ўносяцца змяненні ў работу гарадскіх пасажырскіх маршрутаў, паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Рух тралейбусаў маршрутаў нумар 7, 44 арганізуецца да канцавога пункта «Гарадскі Вал» па вул. Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Гарадскі Вал у абодвух кірунках.

Работа тралейбуснага маршруту нумар 4 адмяняецца.

Арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту нумар 904 «ДС «Адоеўскага» — Бабруйская» з рухам па вул. Адоеўскага, пр. Пушкіна, вул. Прытыцкага, Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Нямізе, К.Цэткін, Бабруйскай у прамым кірунку, па вул. Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, пр. Пушкіна, вул. Адоеўскага — у зваротным.

Рух аўтобусаў маршрутаў нумар 46, 78 арганізуецца ад вул. Кальварыйскай з рухам па вул. Раманаўская Слабада, Нямізе, К.Цэткін, Бабруйскай з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку ў прамым кірунку, па вул. Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Пл. Незалежнасці», «Раманаўская Слабада», «Ст.м. «Фрунзенская» — у зваротным.

Аўтобусы маршруту нумар 151Э ў напрамку Ждановіч паедуць па вул. Бабруйскай, пр. Незалежнасці, вул. Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Ціміразева і далей па маршруце, у зваротным кірунку — па вул. Ціміразева, Раманаўская Слабада, Нямізе, К.Цэткін, Бабруйскай і далей па маршруце без выканання прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку ў абодвух кірунках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?