Паліцыя турэцкага горада Ізмір затрымала Альпарслана Чэліка, які ўзяў на сябе адказнасць за забойства расійскага ваеннага лётчыка.
Чэліка і яшчэ 13 падазраваных затрымалі ў адным з рэстаранаў, пішуць турэцкія СМІ са спасылкай на мясцовыя праваахоўныя органы. У затрыманых былі канфіскаваныя аўтамат і два пісталеты з патронамі.
Чэлік і астатнія затрыманыя знаходзяцца на допыце ва Упраўленні бяспекі Ізміра. Адвакаты некаторых з іх заяўляюць, што затрыманне іх падабаронных неабгрунтаванае.
Расійская прэса называла Чэліка адным з лідараў турэцкай радыкальнай нацыяналістычнай арганізацыі «Шэрыя ваўкі». Ён заяўляў, што страляў па пілоце збітага Су-24, калі той спускаўся з парашутам.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава сказала, што Масква правярае дадзеныя аб затрыманні ў Турцыі меркаванага забойцы.
Самалёт расійскіх ВКС, які ўдзельнічаў у ваеннай аперацыі ў Сірыі, быў збіты на сірыйска-турэцкай мяжы 24 лістапада 2015 года турэцкія знішчальнікам. Камандзір экіпажа Алег Пешкаў загінуў, штурмана выратавалі.
Анкара заявіла, што расійскі борт парушыў турэцкую паветраную прастору. Масква гэта катэгарычна адпрэчвала.