Аранжавы ўзровень небяспекі ўведзены сёння ў Беларусі праз узмацненне ветру, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

З 15.30 да 21.00 сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У пятніцу, 1 красавіка, будзе воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу месцамі магчымы невялікія дажджы. Днём па паўночным захадзе чакаюцца ападкі з мокрым снегам, месцамі па паўднёвым усходзе — моцныя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах будзе слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў, 4-9 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў. Днём чакаецца 4-9 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да 12 градусаў вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?