Ад пачатку красавіка тэлеканал «Беларусь 1» запускае аналітычную праграму пра палітыку. Шоу будзе называцца «Макей і Лаўроў. Пра палітыку».

Пэўнага дня выхаду ў эфір у праграмы не будзе. Аўтары збіраюцца аператыўна рэагаваць на навіны.

«У цэнтры кожнага выпуску праграмы будзе абмеркаванне актуальнай тэмы з прыцягненнем экспертаў. Галоўнае — прыйсці да адзінага меркавання па вызначаным пытанні», — гаворыцца ў паведамленні БТ.

Першы выпуск новага праекта выйдзе 1 красавіка і будзе прысвечаны трагічным падзеям у Бруселі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?