Украіна і Брытанія будуць разам абменьвацца вайсковым досведам, праводзіць сумесныя вучэнні і абменьвацца дадзенымі выведкі, піша telegraph.co.uk.

telegraph.co.uk

telegraph.co.uk

Міністр абароны Брытаніі Майкл Фэлан адзначыў, што пагадненне сведчыць, што ягоная краіна цвёрда падтрымлівае Украіну ў яе змаганні за незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць.

Невялікія групы брытанскіх вайскоўцаў ужо прыбывалі ва Украіну і ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы ўкраінскіх жаўнераў.

Адначасова заходнія эксперты прызнавалі, што ўкраінскі досвед вайны супраць цяжкаўзброенага расейскага праціўніка вельмі карысны для амерыканскай, брытанскай і іншых армій НАТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?