Міністэрства абароны Расіі рэзка раскрытыкавала даклад аб магчымай гібелі мірных жыхароў у Сірыі ў выніку расейскіх авіяўдараў.

ria.ru

ria.ru

Ведамства адрэагавала на даклад праекта AirWars. У ім гаварылася, што ў выніку дзеянняў расійскіх войскаў у Сірыі за тры месяцы загінулі ад 1000 да 1500 мірных жыхароў. Масква неаднаразова адпрэчвала любыя абвінавачванні ў датычнасці да гібелі цывільнага насельніцтва Сірыі.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка мінабароны Ігара Канашэнкава, дакумент заснаваны на «здагадках брытанскіх «праваабарончых» жывапырак».

Генерал-маёр мяркуе, што ў «адматрошаных ужо кантор тыпу «Сірыйская абсерваторыя правоў чалавека» (Сірыйскі цэнтр маніторынгу за правамі чалавека) з'явілася новая шыльда».

«А само абнаўленне «асартыменту» брытанскіх «аналітыкаў» — прымітыўны ход на ўзроўні студэнтаў-першагодак, якія асвойваюць асновы маркетынгу ў правінцыйным каледжы», — сказаў Канашэнкаў.

Афіцыйны прадстаўнік мінабароны таксама выказаў здзіўленне тым, што «антырасейскія «эксперты», «аналітыкі», «актывісты», «праваабаронцы» і проста ненавіснікі Расіі «як атрутныя грыбы, так добра растуць і размнажаюцца менавіта на землях брытанскага Каралеўства».

Ён выказаў здагадку, што гэта звязана з «інтэлектуальным бясплоддзем чапурыстых «сяброў» у спецыяльных службах Туманнага Альбіёна».

AirWars пазіцыянуе сябе як некамерцыйны праект. Яго мэтай называецца адсочванне баявых дзеянняў у Сірыі і Іраку. Па словах яго стваральнікаў, праект фінансуецца некалькімі фондамі. Ён рэалізуецца сіламі некалькіх журналістаў і грамадзянскіх актывістаў з Заходняй Еўропы і з Блізкага Ўсходу.

У гібелі мірных жыхароў у выніку ваеннай кампаніі Маскву абвінавачвалі таксама ААН, улады заходнееўрапейскіх краін і ЗША, а таксама іншыя праваабарончыя арганізацыі, сярод якіх «Дактары без межаў» і Amnesty International.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?