«Нафтагаз Украіны» не плануе аднаўляць закупку газу ў «Газпрома» з 1 красавіка 2016 года, паколькі цана газу, прапанаваная кампаніяй на II квартал 2016 года, з'яўляецца вышэйшай за прапановы еўрапейскіх пастаўшчыкоў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні НАК.

Акрамя таго, «Газпром» адмовіўся ад прапанаванага «Нафтагазам» працягу дзеяння дамоўленасцей (зімовага пакета), якія вызначаюць пераходныя ўмовы закупкі расійскага газу для Украіны.

«Нафтагаз» застаецца адкрытым да перамоваў па прывядзенні ўмоў закупкі расейскага газу да рынкавых. Транспарціроўка расійскага газу еўрапейскім спажыўцам будзе адбывацца бесперабойна ў адпаведнасці з умовамі кантракту паміж бакамі і дзеючага заканадаўства», — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, Расія адмяніла зніжку на газ, які Украіна не купляе ўжо 125 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?