Кампанія Tesla прэзентавала электрамабіль Model 3, кошт якога пачынаецца ад 35 тысяч даляраў. Першыя заказы кампанія ўжо пачала прымаць, пастаўка машын пакупнікам чакаецца не раней за канец 2017 года.

Tesla Model 3 у базавай канфігурацыі будзе разганяцца да ста кіламетраў у гадзіну прыкладна за шэсць секунд і зможа праехаць без падзарадкі больш за трыста кіламетраў. Больш дарагія версіі аўтамабіля будуць хутчэй.

Як сцвярджаюць у Tesla, Model 3 ужо замовілі больш за 115 тысяч чалавек. Як і астатнія мадэлі Tesla, Model 3 можна будзе бясплатна зараджаць на спецыяльных станцыях кампаніі, колькасць якіх плануецца павялічыць да 7,5 тысяч да канца 2017 года.

***

Model 3 — чацвёрты аўтамабіль, выпушчаны Tesla. Акрамя яе ў мадэльным шэрагу кампаніі ёсць спорткар Tesla Roadster, седан Model S і красовер Model X.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?