Саудаўская Аравія рыхтуецца да «змяркання нафтавага стагоддзя». Пра гэта ў пятніцу, 1 красавіка, у інтэрв'ю Bloomberg заявіў прынц Мухамад ібн Салман.

Прадстаўнік каралеўскай сям'і паведаміў, што краіна плануе стварыць суверэнны фонд аб'ёмам два трыльёны даляраў. Грошы будуць выкарыстоўвацца на пазбаўленне ад нафтавай залежнасці.

Акрамя таго, дзяржаўная нафтавая кампаніі Saudi Aramco можа выйсці на біржу ў 2017 годзе. Урад плануе рэалізаваць на рынку да 5% акцый прадпрыемства.

1 красавіка ў 13:40 нафту маркі Brent таргавалася каля адзнакі 39,65 даляраў за барэль. Для стабілізацыі катыровак нафтавытворцы плануюць замарозіць здабычу на ўзроўні студзеня 2016 года. Чарговыя перамовы з гэтай нагоды адбудуцца 17 красавіка ў катарскай сталіцы Досе. 12 краін пацвердзілі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.

Пры гэтым Саудаўская Аравія пагодзіцца замарозіць здабычу толькі ў тым выпадку, калі на аналагічны крок пойдзе Іран. Ісламская Рэспубліка збіраецца замарозіць вытворчасць пасля таго, як яна вырасце да чатырох мільёнаў барэляў у суткі (цяпер — каля трох мільёнаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?