Міністр спорту РФ і кіраўнік РФС Віталь Мутко паведаміў, што ў пачатку красавіка чакаецца інфармацыйны ўкід ў СМІ пра тое, што Расія купіла права правядзення ЧС-2018.

«Інфармацыйны ўкід ў прэсе Германіі пра тое, што права правядзення чэмпіянату свету па футболе ў 2018 года ў Расіі было набыта, чакаецца 7-8 красавіка», — прыводзіць словы Мутко «Р-Спорт».

«У нас ёсць інфармацыя, што 7 і 8 красавіка ў нямецкіх выданнях будзе вялікі артыкул з сэнсам — «рускія купілі чэмпіянат». Мы на гэта будзем рэагаваць — весці шырокую кампанію. Кангрэс ФІФА ў Мексіцы будзем выкарыстоўваць.

Асцерагацца можам толькі абгавору, калі нехта скажа, што мы да нечага датычныя. Гэтага больш за ўсё мы баімся, што прыйдзецца апраўдвацца», — цытуе Мутко ТАСС.

Міністр спорту не стаў раскрываць дэталі магчымай публікацыі. Таксама Мутко ў чарговы раз падкрэсліў сумленнасць і адкрытасць, з якімі Расія выйграла права правядзення чэмпіянату свету, і заявіў, што ні ў каго ніколі не было да Расіі пытанняў па гэтай тэме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?