Памёр былы міністр замежных спраў ФРГ Ганс-Дытрых Геншэр — адзін з палітыкаў, якія падрыхтавалі крушэнне Берлінскай сцяны і ўз'яднанне Германіі. Геншэру было 89 гадоў. Прычынай смерці стала сардэчна-сасудзістай недастатковасць.

«З яго смерцю Германія страціла прызнанага ва ўсім свеце дзяржаўнага дзеяча, а асабіста для мяне — у вышэйшай меры паважанага дарадцы», — заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель. Яна адзначыла, што Геншэр даў надзею на перамены мільёнам людзей ва Усходняй Еўропе.

Ганс-Дытрых Геншэр узначальваў міністэрства замежных спраў ФРГ на працягу 18 гадоў — з 1974 па 1992 год. Да гэтага на працягу пяці гадоў ён займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. У 1972 годзе, калі палесцінскія тэрарысты захапілі спартсменаў на Алімпіядзе ў Мюнхене, Геншэр прапанаваў сябе ў якасці закладніка.

На пасадзе міністра замежных спраў Геншэр праводзіў палітыку разрадкі ў адносінах з Савецкім Саюзам. У 1989 годзе ён дамогся таго, што грамадзянам ГДР, якія схаваліся ў пасольстве ФРГ у Празе, улады Чэхаславакіі дазволілі выехаць на Захад. Выступ Геншэра з балкона пасольства быў сустрэты захопленымі крыкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?