На ўправе БНФ Машэрава (б. Варвашэні), 8 сёньня а 19-й гадзіне адкрыецца выстава палітычных налепак розных гадоў і розных краін. На сьценах управы будуць налепленыя заклікі да шэсьцяў, налепкі з выбарчых кампаніяў, налепкі-візытоўкі моладзевых рухаў і палітычных арганізацый.

Выстава будзе працаваць у фармаце пастаяннага абнаўленьня, апроч тэматычных будзе прэзэнтаваны вольны стэнд, на які будуць дадавацца налепкі, што прынясуць наведнікі.

На адкрыцьці выставы выступіць гурт «Амарока».

Паводле koziel.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0