Літаратура1313

Віктар Шніп. Балада Ніла Гілевіча

(30.09.1931—29.03.2016)

Ты з кватэры глядзіш праз вакно, нібы з неба,
Аб якое разбіўся матыль адзінокі,
Бо да сонца хацеў, што схавалі аблокі,
З якіх сыплецца дождж, як асенняе срэбра.

Ты не ўспеў матылю даць жаданую волю
І цяпер ты ў журбе, як апошні ваяр.
Завяршаецца дзень, бы стухае пажар,
Што ў табе не стухаў і не стухне ніколі,

Як не знікне любоў у тых словах, якія
Ты сказаў і пачулі іх зоры і край,
Дзе яшчэ цячэ Гайна, дзе кветкавы рай
І дзе людзі, як вершы твае трапяткія,

Самавіта жывуць і жыць будуць бясконца,
Бо дажджы і снягі прамінуцца, і сонца
Зноў асвеціць зямлю, дзе бярозы шумяць,
Дзе крыніцы бруяцца і дзе сенажаць

Затапіла смуга, праз якую ідзеш
І Купалу з сабой, як прарока, вядзеш
У Краіну, якую ствараў і любіў,
За якую сябе па крывінцы губіў,

Сэрцам верыў, што мы пройдзем выбраны шлях
Не на мокрых каленях, на моцных нагах,
Як ішлі нашы продкі, каб ішлі гэтак мы,
Не баяліся век ні сумы, ні турмы.

Ты глядзіш праз вакно, як праз вечнасць глядзіш,
З неба сыплецца дождж адзінокі, як крыж,
І ляціць матылёк, як святая душа,
За якую маліўся ты ў думках спярша,

А пасля ў сваіх вершах, што сталі табою
І навек застануцца тваёю душою,
Каб ішоў ты па роднай Лагойскай зямлі
І ў слядах тваіх кветкі, як зоры, цвілі.

Ты глядзіш праз вакно, як праз роднае неба,
Аб якое разбіўся матыль адзінокі,
Бо да сонца хацеў, што схавалі аблокі,
З якіх сыплецца дождж, як вясенняе срэбра…

30-31.03.2016

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні збілі журналіста Malanka Media15

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»21

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць