Грамадзкі актывіст Леанід Кулакоў атрымаў пастанову пра арышт ягонага аўтамабіля ў сувязі зь нявыплатай штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Але сам Кулакоў сьцьвярджае, што штраф ён заплаціў.

«Сёньня мне прыйшло два лісты. У адным — пратакол за Дзень Волі, за тое, што я крычаў «Жыве Беларусь». Другі ліст — ад судовага выканаўцы. Там гаворыцца пра тое, што на маю машыну накладаюць арышт. Пры выяўленьні майго аўтамабіля супрацоўнікамі ДАІ ён павінен быць арыштаваны і пастаўлены на штрафстаянку. Але справа ў тым, што тыдзень таму штраф быў выплачаны і судоваму выканаўцу была па пошце адпраўлена квітанцыя аб аплаце», — апавёў Кулакоў Свабодзе.

«Цяпер я не ведаю, што рабіць. Я таксіст, і гэтая машына — інструмэнт маёй працы, я ім на жыцьцё зарабляю. Гэты інструмэнт у мяне зараз забіраюць, пакідаючы бяз сродкаў да існаваньня», — кажа ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?