Вікторыя Азаранка прысвяціла перамогу на турніры ў Маямі сваёй сям'і. Пра гэта яна сказала на цырымоніі ўзнагароджання пасля выйгрышу ў расіянкі Святланы Кузняцовай.

«Я хачу прысвяціць гэтую перамогу сваёй сям'і, маім бацькам, якіх я бачу вельмі рэдка, але менавіта яны навучылі мяне шматлікім значным у жыцці рэчам. Яны далі мне карані, і я заўсёды ведаю, адкуль я родам. Мае родныя далі мне крылы, так што я магу лятаць, вялікі дзякуй», — эмацыйна падкрэсліла Вікторыя.

З бацькам. 2015 г. Фота Instagram 

З бацькам. 2015 г. Фота Instagram 

На хрэсьбінах пляменніка. Фота з братам Максімам і яго сям'ёй. 2015 г. Фота Instagram

На хрэсьбінах пляменніка. Фота з братам Максімам і яго сям'ёй. 2015 г. Фота Instagram

Святлана Кузняцова павіншавала Вікторыю з выдатнай гульнёй, асабліва ў апошнія чатыры тыдні, калі яна зрабіла «сонечны дубль», выйграўшы два турніры запар — у Індыян-Уэлсе і Маямі.

Да Вікторыі Азаранкі падобнага поспеху — выйграць турніры пад сонцам Флорыды ў адзін год, дамагаліся толькі дзве тэнісісткі — легендарная немка Штэфі Граф (1994 г., 1996) і бельгійка Кім Клійстэрс (2005 г.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?